Dear People of Belarus,

Dear Friends,

The entire world is turning their eyes towards your country: We admire your courage and your great determination. And we are very concerned, but first and foremost, we are very proud of you!

Everybody who didn’t believe that Belarus is a modern European society was wrong! In recent weeks and months, we have seen numerous activities from across society, your peaceful power and your strong will to mobilize and organize yourselves. We have seen the hopes and spirit of your country, expressed through the face of a young, modern woman.

Today, there are people from all generations and regions who are standing up for their rights – and essentially European Values – such as freedom, justice and the rule of law, democracy and dignity. This is something that cannot be undone, and nobody can take that away from you!

We stand by your side to work together and to support you. As European People´s Party, together with our partners, we extend our hand to everyone who respects and defends human rights, and refrains from violence in support of an independent, sovereign, free and peaceful Belarus in our common European neighborhood.

We closely observe the campaign of the main democratic candidate Svetlana Tsikhanouskaya, who bravely entered this election campaign after the arrest of her husband. We are happy that our EPP partners in Belarus, the Christian Democracy Party and the United Civic Party, mobilized their support around the strongest democratic candidate, and together with her fight for a better future for your country.

It is only you Belarusians who can decide in what kind of country you want to live! Don’t be afraid to make your choice and to stand by your choice.

From my Polish experience, I can tell you that it is crucial to build a society for everyone. Reach out to public servants and to police officers – in the streets, during protests, on social media. Many of them know: a democratic and prosperous Belarus will also benefit the future of their children! Some of them are still in doubt – like it was in Ukraine. You will be surprised by how many of them want nothing else than you do.

I appeal to President Lukashenko and the Belarusian authorities to allow the people to choose their future, to support free and fair elections and to refrain from violence.

I call for an immediate release of all political prisoners and for stopping the pressure on independent journalists.

Dear Belarusians, Your future is in your hands!

Няхай жыве вольная і незалежная Беларусь!

 

 

 

Шаноўны народзе Беларусі!

Дарагія сябры!

 

Увесь свет cкіраваў свой позірк на вашу краіну: мы захапляемся вашай мужнасцю і вашай вялікай рашучасцю. І мы вельмі заклапочаныя, але ў першую чаргу, мы вельмі ганарымся вамі!

Усе, хто не верылі, што Беларусь – гэта сучаснае еўрапейскае грамадства, памыляліся! У апошнія тыдні і месяцы мы ўбачылі шматлікія ініцытывы, якія зыходзілі ад усяго грамадства, вашу мірную моц і вашу моцную волю да мабілізацыі і самаарганізацыі. Мы ўбачылі надзеі і дух вашай краіны, якія знайшлі свой выраз праз маладое, сучаснае жаночае аблічча.

Сёння людзі ўсіх пакаленняў і рэгіёнаў адстойваюць свае правы – і, па сутнасці, еўрапейскія каштоўнасці – такія, як свабода, справядлівасць і вяршэнства закона, дэмакратыя і годнасць. Гэта тое, што немагчыма знішчыць, і ніхто не можа забраць гэта ў вас!

Мы на вашым баку, каб працаваць разам і падтрымліваць вас. Як Еўрапейская народная партыя мы разам з нашымі партнёрамі працягваем руку ўсім, хто паважае і абараняе правы чалавека і без гвалту выступае ў падтрымку незалежнай, суверэннай, свабоднай і мірнай Беларусі ў нашым агульным еўрапейскім суседстве.

Мы ўважліва назіраем за кампаніяй галоўнай дэмакратычнай кандыдаткі Святланы Ціханоўскай, якая мужна ўступіла ў гэтую выбарчую кампанію пасля арышту мужа. Мы рады, што нашы партнёры па Еўрапейскай народнай партыі ў Беларусі, партыя “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” і Аб’яднаная грамадзянская партыя, мабілізавалі сваю падтрымку вакол наймацнейшай дэмакратычнай кандыдаткі і разам з ёй змагаюцца за лепшую будучыню вашай краіны.

Толькі вы, беларусы, можаце вырашыць, у якой краіне вы хочаце жыць! Не бойцеся зрабіць свой выбар і прытрымлівацца свайго выбару.

З майго польскага досведу я магу вам сказаць, як важна пабудаваць грамадства для кожнага. Звяртайцеся да дзяржаўных служачых і супрацоўнікаў міліцыі – на вуліцах, падчас акцый пратэсту, у сацыяльных медыях. Шмат хто з іх ведае: дэмакратычная і квітнеючая Беларусь прынясе добрую будучыню таксама і для іхных дзяцей! Некаторыя з іх усё яшчэ маюць сумневы – як гэта было і ва Украіне. Вы будзеце здзіўлены, наколькі шмат з іх маюць такія ж жаданні і імкненні, як і вы.

Я звяртаюся да прэзідэнта Лукашэнкі і да беларускіх уладаў, каб яны дазволілі людзям выбіраць сваю будучыню, падтрымалі свабодныя і сумленныя выбары і ўстрымаліся ад гвалту.

Я заклікаю неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць ціск на незалежных журналістаў.

 

Дарагія беларусы, ваша будучыня ў вашых руках!

Няхай жыве вольная і незалежная Беларусь!